Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

алергі́я

(ад гр. allos = іншы + ergon = дзеянне)

імунная рэакцыя арганізма да паўторнага ўздзеяння алергенаў з пашкоджаннем уласнай тканкі.

алерго́лаг

(ад алергія + -лаг)

спецыяліст у галіне алергалогіі.

алетэтры́н

(ад лац. oleum = алей + гр. tetras = чатыры)

лекавы прэпарат, антыбіётык, які выкарыстоўваецца для лячэння інфекцыйных хвароб (ангіны, менінгіту, сепсісу, ганарэі і інш).

алеўралі́т

(ад гр. aleuron = мука + -літ)

сцэментаваны алеўрыт, цвёрдая горная парода.

алеўры́т

(ад гр. aleuron = мука)

дробназярністая рыхлая асадачная горная парода, па велічыні зерняў прамежкавая паміж пяском і глінай.

алеўры́я

(н.-лац. aleuria)

сумчаты грыб сям. пецыцавых, які расце на глебе сярод травы ў лясах, часта на месцы былых вогнішчаў.

алефі́ны

(ад лац. oleum = алей + affinis = блізкі, сумежны)

тое, што і алкены.

але́я

(фр. allée)

дарога ў парках, садах, абсаджаная дрэвамі, кустамі.

а́лібі

(лац. alibi = у іншым месцы)

юр. доказ невінаватасці абвінавачанага, заснаваны на тым, што ён у момант, калі рабілася злачынства, знаходзіўся ў іншым месцы.

алібідэмі́я

(ад a- + лібіда)

поўная адсутнасць лібіда; уласціва пераважна жанчынам як вынік прыроджаных або набытых нейраэндакрынных расстройстваў.