Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

політана́льны

(ад полі- + танальны);

п-ая музыка — музыка, пабудаваная на адпаведным спалучэнні розных танальнасцей.

політані́чны

(ад полі- + танічны);

п. націск — націск, пры якім розніца ў вышыні асноўнага тону голасу або павышэнні і паніжэнні яго на працягу склада з’яўляецца фаналагічна значным.

політрапі́чны

(ад полі- + гр. tropos = паварот);

п. працэс — абарачальны цеплавы працэс у газе.

політыпа́ж

(фр. polytypage, ад гр. polys = колькасны + typos = адбітак)

друкарская форма для прыгатавання кніжных і часопісных упрыгожанняў (заставак, канцовак і інш.).

політэі́зм

(фр. polytheisme, ад гр. poly = многа + theos = бог)

рэлігія, якая прызнае існаванне многіх багоў; мнагабожжа (проціл. манатэізм).

політэлі́я

(ад полі- + гр. phele = сасок)

павялічаная колькасць саскоў малочнай залозы як дэфект развіцця.

політэматы́зм

(ад полі- + тэма)

пабудова музычнага твора шляхам аб’яднання некалькіх тэм (параўн. монатэматызм).

політэні́я

(ад полі- + лац. taenia = стужка)

наяўнасць у ядрах некаторых саматычных клетак гіганцкіх мнаганітачных храмасом.

політэхні́зм

(ад полі- + гр. techne = майстэрства)

сістэма навучання, пры якой тэарэтычна і практычна знаёмяцца з асноўнымі галінамі вытворчасці.

політэхні́чны

(ад полі- + тэхніка)

1) звязаны з вывучэннем і прымяненнем розных галін тэхнікі (напр. п. інстытут);

2) заснаваны на політэхнізме (напр. п-ае навучанне).