Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

марфане́мы

(ад гр. morphe = форма + nema = нітка)

сістэма пераплеценых валаконцаў у цытаплазме некаторых прасцейшых, якая выконвае апорную ролю і садзейнічае захаванню пастаяннай формы цела.

марфаскульпту́ры

(ад гр. morphe = форма + скульптура)

дробныя формы рэльефу зямной паверхні (рачныя даліны, барханы, карставыя формы і інш.), ва ўтварэнні якіх асноўная роля належыць экзагенным працэсам.

марфаструкту́ры

(ад гр. morphe = форма + структура)

буйныя формы рэльефу зямной паверхні (нізіны, раўніны, плато, горныя кражы і інш.), асноўныя рысы якіх абумоўлены эндагеннымі працэсамі пры ўзаемадзеянні з экзагеннымі.

марфатрапі́я

(ад гр. morphe = форма + -трапія)

змяненне крышталічнай структуры хімічнага злучэння пры замене ў яго малекуле аднаго з атамаў на суседні па групе ў перыядычнай сістэме элементаў.

марфатэкту́ра

(ад гр. morphe = форма + лац. tectura = пакрыццё)

тое, што і мегарэльеф.

марфе́ма

(фр. morpheme, ад гр. morphe = форма)

частка слова (корань, суфікс, прыстаўка або канчатак), якая мае лексічнае або граматычнае значэнне.

-марфізм

(ад гр. morphe = форма)

другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да формы, віду.

марфі́н

(н.-лац. morphinum, ад гр. Morpheios = імя бога сну ў старажытнагрэчаскай міфалогіі)

алкалоід опію, наркатычны абязбольваючы і снатворны сродак.

марфіні́зм

(ад марфін)

хваравітая цяга да марфіну, адзін з відаў наркаманіі.

-марфоз

(ад гр. morphe = форма)

другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да формы, віду.