Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ала́х

(ар. Allah)

назва бога ў ісламе.

алахары́я

(ад ала- + -харыя)

распаўсюджанне пладоў, насення і спор пры дапамозе знешніх фактараў — ветру (анемахарыя), вады (гідрахарыя), жывёл (заахарыя), чалавека (антрапахарыя).

алахо́л

(ад ала- + гр. chole = жоўць)

лекавы прэпарат, жаўцягонны сродак.

алахо́ры

(ад ала- + гр. choreo = перасоўваюся)

расліны, якія распаўсюджваюцца пры дапамозе знешніх фактараў (ветру, вады, жывёл, чалавека).

алахто́ны

(ад ала- + гр. chthon = зямля)

1) біял. арганізмы, якія насяляюць пэўную мясцовасць, але ўзніклі ў працэсе эвалюцыі ў іншым месцы (параўн. аўтахтоны 1);

2) геал. горныя пароды, якія ўтварыліся ў выніку геалагічных працэсаў з матэрыялу, перанесенага з іншых мясцін.

алгары́тм

(с.-лац. algorithmus, ад ар. al-Chwârizmi = імя матэматыка)

сукупнасць правіл, якія дазваляюць чыста механічна рашыць любую задачу з класа аднатыповых задач.

алгарытміза́цыя

(ад алгарытм)

пабудова алгарытму, што рэалізуе пэўны працэс.

а́лгебра

(фр. algèbre, ад ар. al dźabr)

раздзел матэматыкі, які вывучае дзеянні над велічынямі, выражанымі літарамі, незалежна ад лікавага значэння гэтых велічынь.

алгебраі́чны

(ад алгебра)

які мае дачыненне да алгебры;

а-ая функцыя — функцыя, звязаная з незалежнай пераменнай велічынёй алгебраічным ураўненнем;

а-ае ўраўненне — ураўненне, кожная частка якога з’яўляецца мнагачленам адносна невядомых лічбаў.

алго́л

[ад англ. algo(rithmic) l(anguage) = алгарытмІ́чная мова]

адна з моў праграмавання для электронна-вылічальных машын.