Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аланто́іс

(ад гр. allantoeides — падобны да каўбасы)

адна з зародкавых абалонак паўзуноў, птушак і млекакормячых, якая выконвае функцыі органаў дыхання, выдзялення і харчавання зародка.

алапа́т

(гр. allopathes)

урач, які процілегла гамеапату прытрымліваецца звычайнай сістэмы лячэння (алапатыі).

алапа́трыя алапатры́я

(ад ала- + гр. patris = бацькаўшчына)

тып відаўтварэння, пры якім новыя віды ўзнікаюць з папуляцый, арэалы якіх не перакрываюцца.

алапа́тыя

(гр. allopatheia)

звычайныя метады лячэння (параўн. гамеапатыя).

алапеко́за

(н.-лац. alopecosa)

павук сям. тарантулаў, жыве на лясных палянах, у разнатраўі паблізу ўзлескаў.

алапла́стыка

(ад ала- + -пластыка)

хірургічны метад замяшчэння дэфектаў органаў або тканак штучнымі матэрыяламі.

алаполіплаіды́я

(ад ала- + поліплаідыя)

спадчынныя змены ў клетках раслін, радзей жывёл, якія заключаюцца ў кратным павелічэнні колькасці набораў храмасом пры міжвідавым або міжродавым скрыжаванні.

алапры́нінг

(ад ала- + англ. preen = чысціць апярэнне)

камфортныя паводзіны ў птушак, звязаныя з чысткай апярэння.

алармі́зм

(ад фр. alarme = трывога)

плынь у заходняй навуцы і грамадскай думцы, прадстаўнікі якой сцвярджаюць пра фатальны, катастрафічны характар уздзеяння чалавека на прыроду, яго асаблівую небяспеку для далейшага развіцця чалавецтва.

алармі́ст

(фр. alarmiste, ад alarme = трывога)

1) асоба, схільная да панікі, якая распаўсюджвае неправераныя, неабгрунтаваныя чуткі, выклікаючы трывожны настрой;

2) прадстаўнік алармізму.