Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фільм

(англ. film = літар. плёнка)

твор кінамастацтва для паказу на экране; кінафільм (напр. каляровы ф., гукавы ф.).

фільмагра́фія

(ад фільм + -графія)

галіна ведаў, якая вывучае метады і прынцыпы апісання фільмаў у даведачных работах.

фільмако́пія

(ад фільм + копія)

копія кінафільма, прызначаная для дэманстравання ў кінатэатрах.

фільмаско́п

(ад фільм + -скоп)

праекцыйны апарат для дэманстрацыі дыяфільмаў.

фільмаста́т

(ад фільм + -стат)

металічная шафа, дзе зберагаюцца рулоны кінафільмаў.

фільмата́йп

(ад англ. film = плёнка + type = адбітак)

фотанаборная машына з ручной устаноўкай шрыфтавога шаблону і фотаматэрыялу.

фільматэ́ка

(ад фільм + -тэка)

1) збор кінастужак;

2) установа, дзе захоўваюцца фільмы.

фільмафо́н

(ад фільм + -фон)

апарат для запісу гуку на кінаплёнку і ўзнаўлення яго.

фільмпа́к

(англ. filmpack, ад film = плёнка + pack = пакет)

святлонепранікальная каробка з негатыўнай фотаплёнкай.

фільм-спекта́кль

(ад фільм + спектакль)

экранізацыя тэатральнага спектакля, зробленая з улікам сродкаў кінамастацтва.