Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бундэста́г

(ням. Bundestag, ад Bund = саюз + Tag = дзень)

ніжняя палата парламента ў Германіі.

бу́нкер

(ням. Bunker, ад англ. bunker)

1) спецыяльна абсталяваная скрыня для часовага трымання сыпкіх рэчываў, матэрыялаў (напр. б. камбайна);

2) жалезабетоннае падземнае сховішча, умацаванне;

3) памяшканне на судне, дзе захоўваецца цвёрдае паліва.

бунт

(польск. bunt, ад ням. Bund = звязак)

1) стыхійнае паўстанне, мяцеж;

2) перан. пратэст, абурэнне;

3) уст. звязак, кіпа; стос.

бунтава́ць

(польск. buntować, ад ням. Bund = звязак)

1) падымаць бунт, удзельнічаць у бунце;

2) перан. выказваць крайнюю незадаволенасць, пратэставаць.

бунчу́к

(кр.-тат. bunćuk)

1) доўгае дрэўка з шарам або завостраным верхнім канцом, з пасмамі конскіх валасоў і кутасамі наверсе як сімвал улады ўкраінскіх і польскіх гетманаў, казацкіх атаманаў у 16—18 ст.;

2) шумны музычны інструмент у некаторых ваенных аркестрах, упрыгожаны конскім хвастом.

бур

(ням. Bohrer)

інструмент для свідравання шчылін у грунце, горнай пародзе.

бура́кс

(с.-лац. borax, ад ар. bürag)

борнакіслы натрый, бясколернае рэчыва ў выглядзе крышталікаў, якія лёгка раствараюцца ў вадзе; выкарыстоўваецца ў медыцыне, тэхніцы і сельскай гаспадарцы.

бура́н

(цюрк. buran)

моцная бура, завея, завіруха.

бура́т

(іт. buratto = сіта)

машына з сітам для прасейвання сыпкіх матэрыялаў (рэчываў); выкарыстоўваецца ў мукамольнай, хлебапякарнай, керамічнай прамысловасці.

бурбо́н

(фр. Bourbon = прадстаўнік каралеўскай дынастыі Бурбонаў)

грубы, недасведчаны, уладны чалавек.