Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бу́да1

(польск. buda, ад с.-в.-ням. bïïde, buode)

1) верх, пакрыццё брычкі, карэты;

2) крытая дарожная павозка;

3) шалаш, будан;

3) прадпрыемства са спецыяльна абсталяванай печчу для смалакурэння, гонкі дзёгцю, выпальвання драўніннага вугалю, вытворчасці попелу, паташу; былі пашыраны ў Вялікім княстве Літоўскім.

Бу́да2

(санскр. Buddcha = імя легендарнага заснавальніка будызму Сідхартхі Гаутамы)

істота, якая паводле будыйскай рэлігіі дасягнула найвышэйшай дасканаласці.

будава́ць

(польск. budować, ад с.-в.-ням. bûden)

1) ставіць, мураваць, рубіць дом, узводзіць будынак; рабіць, майстраваць, ляпіць (гняздо);

2) вырабляць, выпускаць (машыны, механізмы);

3) перан. ствараць, тварыць;

4) вычэрчваць геаметрычную фігуру (напр. б. квадрат).

будзі́раваць

(фр. bouder)

уст. выяўляць незадаволенасць, злавацца.

будле́я

(н.-лац. buddleia)

кустовая расліна сям. будлеевых з ланцэтным лісцем і ліловымі або фіялетавымі кветкамі ў мяцёлках, пашыраная ў тропіках і субтропіках; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

будуа́р

(фр. boudoir, ад bouder = злавацца)

маленькая гасціная багатай жанчыны для прыёму найбольш блізкіх знаёмых.

буды́зм

(фр. bouddhisme, ад санскр. Buddcha = імя легендарнага заснавальніка гэтай рэлігіі Сідхартхі Гаутамы)

адна з сусветных рэлігій (нараўне з хрысціянствам і ісламам), якая ўзнікла ў 6 ст. да н.э. у Індыі і пашырылася ў Тыбеце, Манголіі, Індакітаі, Кітаі, Бірме, Японіі.

буды́нак

(польск. budynek, ад с.-в.-ням. būding)

жылое, гаспадарчае або адміністрацыйнае збудаванне.

буды́ст

(ад будызм)

паслядоўнік будызму.