Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

буга́й

(тур. buga)

1) самец буйной рагатай жывёлы, бык;

2) начная балотная птушка сям. чаплевых, самец якой вясной, апусціўшы дзюбу ў ваду, утварае гукі, падобныя да рову быка (народныя назвы: вадзяны бык, гібейла, бухала).

бу́гель

(ням. Bügel = дуга)

1) жалезнае кольца, надзетае на верхні канец палі для засцярогі яе ад разбурэння пры забіванні;

2) металічнае кольца на мачце карабля для мацавання снасцей;

3) частка токапрыёмніка ў трамваі, тралейбусе, электрапоездзе, якая слізгае па кантактным провадзе.

бу́гі-ву́гі

(англ. boogie-woogie)

1) стыль джазавай музыкі;

2) амерыканскі парны бальны танец свабоднай кампазіцыі, эмацыянальна напружаны па характару, з умерана хуткім тэмпам; узнік у канцы 30-х гг. 20 ст.

бугласо́ід

(н.-лац. buglossoides)

травяністая расліна сям. бурачнікавых з шэра-зялёным лісцем і дробнымі белаватымі кветкамі, пашыраная ў розных кліматычных зонах; пустазелле.