Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

філо́лаг

(гр. philologos)

спецыяліст у галіне філалогіі.

філо́м

(ад гр. phyllon = ліст)

агульны тэрмін для абазначэння ўсіх органаў ліставога паходжання (лістоў, калючак, спарафілаў і інш.).

філо́саф

(гр. philosophos)

1) спецыяліст у галіне філасофіі, мысліцель, які распрацоўвае пытанні светапогляду;

2) перан. чалавек, які ўдумліва адносіцца да жыцця.

філс

(ар. fils)

разменная манета Алжыра і Ірака, роўная 1/1000 дынара.

фі́лум

(ад гр. phyle = племя, род, від)

група арганізмаў з агульным планам будовы.

філумені́ст

(ад гр. phileo = люблю + лац. lumen = святло)

той, хто займаецца філуменіяй.

філумені́я

(ад гр. phileo = люблю + лац. lumen = святло)

калекцыяніраванне запалкавых этыкетак.

фільдэко́с

(фр. fil d’Ecosse = шатландская нітка)

кручаная баваўняная пража, якая ідзе на трыкатажныя вырабы (гл. таксама фільдэперс).

фільдэпе́рс

(фр. fel de Perse = персідская нітка)

шаўковая пража, падобная да фільдэкосу, але лепш апрацаваная, якая ідзе на трыкатажныя вырабы.

філье́ра

(фр. filière, ад fil = валакно, нітка)

1) прыстасаванне ў прадзільнай машыне ў выглядзе каўпачка або дыска з адтулінамі, праз якія праціскаецца расплаўленая ці раствораная маса, утвараючы штучныя ніткі;

2) металічная пласцінка з калібраванымі адтулінамі ў валачыльным стане, праз якія цягнецца і шліфуецца дрот.