Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фізіяно́мія

(фр. physionomie, ад гр. physis = прырода + onomon = які ведае)

1) твар чалавека; выраз твару, грымаса (напр. кіслая ф.);

2) перан. індывідуальны выгляд, адметныя рысы каго-н., чаго-н.

фізіятры́я

(ад фізія- + -ятрыя)

тое, што і фізіятэрапія.

фізіятэрапе́ўт

(ад фізіятэрапія)

спецыяліст у галіне фізіятэрапіі.

фізіятэрапі́я

(ад фізія- + тэрапія)

раздзел медыцыны, які вывучае ўздзеянне на арганізм розных фізічных фактараў, прыродных (вада, паветра, сонечнае святло і цеплыня) і штучных (электрычны ток, магнітнае поле), а таксама распрацоўвае метады лячэння хвароб фізічнымі сродкамі.

фізэ́ла

(н.-лац. physella)

малюск класа бруханогіх, які жыве ў вадаёмах Паўн. Амерыкі; з акварыумаў рыбаводаў-аматараў пашырыўся ў вадаёмах Еўропы.

фікабіёнт

(ад гр. phykos = водарасць + біёнт)

водарасць, якая ўваходзіць у склад вегетатыўнага цела (талому) лішайніку.

фікабілі́ны

(ад гр. phykos = водарасць + лац. bilis = жоўць)

арганічныя пігменты, якія ўваходзяць у склад хромапратэідаў сіне-зялёных і чырвоных водарасцей (фікаэрытрын і фікацыянін).

фікало́гія

(ад гр. phykos = водарасць + -логія)

тое, што і альгалогія.

фікаміко́зы

(ад гр. phykos = водарасць + мікоз)

хваробы жывёл і чалавека, якія выклікаюцца грыбамі парадку мукаральных; на Беларусі найбольш хварэюць буйная рагатая жывёла, свінні, авечкі.

фікаміцэ́ты

(н.-лац. phycomycetes, ад гр. phykos = водарасць + mykes, -etos = грыб)

клас ніжэйшых грыбоў, які выдзяляўся раней і ўключаў два падкласы — зігаміцэты і ааміцэты, што зараз разглядаюцца як самастойныя класы.