Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

полісеманты́чны

(ад полі- + семантычны)

лінгв. які мае некалькі значэнняў, мнагазначны.

полісемі́я

(ад полі- + гр. sema = знак)

лінгв. наяўнасць у аднаго слова некалькіх значэнняў, мнагазначнасць (проціл. монасемія).

полісеразі́т

(ад полі- + гр. serum = сываратка)

запаленне серозных абалонак, якія высцілаюць вялікія поласці арганізма.

полісілагі́зм

(ад полі- + сілагізм)

мнагачленны сілагізм, атрыманы шляхам злучэння двух або больш сілагізмаў, які характарызуецца тым, што вывад кожнага з гэтых сілагізмаў з’яўляецца адначасова пасылкай сілагізма наступнага.

полісілакса́ны

(ад полі- + лац. silicium = крэмній + гр. oksys = кіслы)

высокамалекулярныя злучэнні, якія змяшчаюць ланцугі з атамаў крэмнію і кіслароду.

полісі́ндэтан

(гр. polysyndeton)

фігура паэтычнай мовы, якая заключаецца ў паўтарэнні злучнікаў; шматзлучнікавасць.

полісінтэты́чны

(ад полі- + сінтэтычны)

якому ўласціва ўтварэнне складаных слоў-сказаў шляхам складання асноў асобных слоў (пра мовы).

поліспермі́я

(ад полі- + сперма)

пранікненне ў яйцаклетку пры запладненні некалькіх сперматазоідаў (параўн. монаспермія).

полістаматы́ды

(н.-лац. polystomatidae)

сямейства гельмінтаў класа монагеней; паразіты земнаводных, паўзуноў і бегемотаў.

полістрафі́чнасць

(ад полі- + страфа)

паслядоўнае або адвольнае чаргаванне ў вершаваным творы розных строф, графічна аддзеленых адна ад адной.