Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

поліплаіды́я

(ад гр. polyploos = многаразовы + eidos = выгляд)

павелічэнне колькасці храмасом у ядрах раслінных і жывёльных арганізмаў у два і больш разоў параўнальна з нормай; трапляецца ў зонах з крайнімі для жыцця ўмовамі, напр. у Антарктыцы, пустынях, на высакагор’ях.

поліпрагмазі́я

(ад полі- + гр. pragma = прадмет, рэч)

адначасовае назначэнне хвораму многіх лекавых рэчываў або лячэбных працэдур.

поліпрапіле́н

(ад полі- + прапілен)

высокамалекулярнае злучэнне, прадукт полімерызацыі прапілену; выкарыстоўваецца для вырабу валокнаў, плёнкі, пасуды, труб і інш.

полірытмі́я

(ад полі- + рытм)

адначасовае спалучэнне ў музычным творы двух ці некалькіх рытмаў.

по́ліс1

(фр. police, ад іт. polizza = распіска, квітанцыя)

дакумент аб страхаванні жыцця, маёмасці і г.д. (страхавы п.).

по́ліс2

(гр. polis)

горад-дзяржава як асобая форма сацыяльна-эканамічнай і палітычнай арганізацыі, тыповая для Стараж. Грэцыі.

полісапро́бы

(ад полі- + гр. sapros = гнілы + bios = жыццё)

раслінныя і жывёльныя арганізмы, якія жывуць у вадаёмах, моцна забруджаных арганічнымі рэчывамі.

полісеманты́чны

(ад полі- + семантычны)

лінгв. які мае некалькі значэнняў, мнагазначны.

полісемі́я

(ад полі- + гр. sema = знак)

лінгв. наяўнасць у аднаго слова некалькіх значэнняў, мнагазначнасць (проціл. монасемія).

полісеразі́т

(ад полі- + гр. serum = сываратка)

запаленне серозных абалонак, якія высцілаюць вялікія поласці арганізма.