Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

контражу́р

(фр. á contrejour = супраць святла)

фота- або кіназдымка, калі крыніца святла знаходзіцца ззаду аб’екта здымкі.

контрапункты́сты

(іт. contrappuntisti)

кампазітары 14—18 ст., якія развівалі ў сваіх творах прынцып шматгалосся.

контрасігнава́ць

(ад контра- + лац. signare = падпісваць)

пацвярджаць другім афіцыйным подпісам важнасць дакумента.

контрасігнату́ра

(лац. contrasignatura = міністэрскі подпіс)

знак, які выбіваўся даўней на манетах для надання ім новай вартасці.

контрасігна́цыя

(ад контра- + лац. signare = падпісваць)

подпіс міністра на дакуменце, выдадзеным кіраўніком дзяржавы, якім міністр бярэ на сябе юрыдычную і палітычную адказнасць за гэты дакумент.

контрата́ка

(фр. contreattaque, ад contre = супраць + attaque = нападзенне)

сустрэчная атака, якую арганізоўваюць з мэтай адбіць наступленне праціўніка або самім перайсці ў наступленне.

контраты́п

(ад контра- + -тыгі)

копія з арыгінальнага негатыва, якая выкарыстоўваецца ў кінавытворчасці для масавага вырабу фільмакопій.

контрафаго́т

(іт. contrafagotto)

драўляны духавы музычны інструмент, які гучыць на актаву ніжэй фагота.

контрбала́нс

(ад контр- + баланс)

табліца бухгалтарскіх дадзеных, складзеная з мэтай праверкі і аналізу ўсяго балансу або часткі яго.

контрвалюцы́йны

(ад контр- + лац. vallum = вал);

к-ая лінія — земляны вал і роў вакол крэпасці, якія рабілі войскі, што яе асаджвалі, каб акружаныя не маглі вырвацца.