Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

глікемі́я

(ад гліка- + -емія)

наяўнасць цукру ў крыві.

гліко́ліз

(ад гліка- + -ліз)

працэс расшчаплення вугляводаў пры адсутнасці кіслароду пад дзеяннем ферментаў у арганізме чалавека і жывёл.

гліко́ль

[ад гліка- + (алкаг)оль]

двухатамны спірт, бясколерная вадкасць, без паху, салодкая на смак, выкарыстоўваецца як растваральнік, для ахаладжэння рухавікоў і інш.

глінт

(эст. glint)

круты абрыў плато, размешчанага ўздоўж паўднёвага берага Фінскага заліва да Ладажскага возера.

глінтве́йн

(ад ням. gliihender Wein = гарачае віно)

гарачы напітак з чырвонага віна з цукрам і вострымі прыправамі.

гліпт

(гр. glyptos = выразаны, пакрыты разьбой)

каштоўны камень з мастацкім разьблёным узорам.

гліптадо́нты

(ад гр. glyptos = выразаны, пакрыты разьбой + -адонт)

вымерлыя млекакормячыя атрада непаўназубых, блізкія да браняносцаў; жылі ў кайназоі.

гліптатэ́ка

(ад гр. glyptos = выразаны, пакрыты разьбой + -тэка)

1) калекцыя гліптаў;

2) збор скульптурных твораў.

глі́птыка

(гр. glyptikos = разьбярскі)

майстэрства мастацкай разьбы на каштоўных камянях.

гліса́да

(фр. glissade)

прамалінейная траекторыя зніжэння самалёта, верталёта, планёра.