Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аэрафотатапагра́фія

(ад аэра- + фотатапаграфія)

раздзел тапаграфіі, якт распрацоўвае метады стварэння тапаграфічных карт па фотаздымках, што зроблены з лятальных апаратаў.

аэра́цыя

(фр. aeration, ад гр. aer = паветра)

1) насычэнне паветрам, праветрыванне;

а. глебы — газаабмен грунтавога паветра з атмасферным;

2) узбагачэнне вады паветрам праз аэрафільтр.

аэро́біка

(ад гр. aer = паветра + bios = жыццё)

праграма фізічнага аздараўлення на аснове фізічных практыкаванняў пераважна цыклічнага характару (хадзьба, бег, плаванне і інш.).

аэро́бус

(фр. aerobus)

транспартны самалёт для перавозкі пасажыраў на кароткія і сярэднія адлегласці.

аэро́бы

(ад гр. aer = паветра + bios = жыццё)

арганізмы, якія не здольныя жыць без свабоднага кіслароду (параўн. анаэробы).

аэро́граф

(ад аэра- + -граф)

прыбор для нанясення фарбы на паперу, тканіну і іншыя прадметы шляхам яе распылення сціснутым паветрам.

аэро́метр

(ад аэра- + -метр)

прыбор, пры дапамозе якога вымяраюць вагу і шчыльнасць газападобных цел.

аэро́н

(ад гр. aer = паветра)

1) лекавы процірвотны сродак, які ўжываецца пры марской і паветранай хваробах;

2) лёгкі сплаў алюмінію з меддзю, крэмніем, а часам з прымессю літыю; выкарыстоўваецца ў самалётабудаванні.

аэрэнхі́ма

(ад гр. aer = паветра + -энхіма)

тканка рыхлай будовы, характэрная для вадзяных або плаваючых па паверхні вады раслін.

эа-

(гр. eos = ранішняя зорка)

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «ранні», «першапачатковы».