Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

маэ́стра

(іт. maestro = настаўнік, майстар)

1) ганаровая назва выдатнага кампазітара, музыканта або іншай творчай асобы;

2) званне, якое прысвойваецца за мяжой выдатным шахматыстам.

маю́скулы

(лац. maiusculus = некалькі больш)

вялікія (прапісныя) літары старажытных лацінскай і грэчаскай пісьменнасцей (проціл. мінускулы).

маянэ́з

(фр. mayonnaise)

соус з алею, яечнага жаўтка, воцату, гарчыцы і іншых прыпраў.

маяра́н

(іт. maiorana)

травяністая расліна сям. ясноткавых з падоўжана-авальным лісцем і дробнымі белымі або ружовымі пахучымі кветкамі, пашыраная пераважна ў субтропіках; на Беларусі трапляецца рэдка; выкарыстоўваецца ў кулінарыі, медыцыне, парфумерыі.

маяра́т

(п.-лац. maioratus, ад лац. maior = старэйшы)

1) парадак атрымання спадчыны ў феадальным і буржуазным праве, пры якім маёмасць пераходзіць старэйшаму сыну або старэйшаму ў родзе (проціл. мінарат);

2) маёмасць, што перадаецца на аснове такога права.

маярызава́ць

(ням. majorisieren, ад лац. maior = большы)

выкарыстаць большасць галасоў для адхілення прапаноў меншасці (напр. у парламенце).

мона-, мана-

(ад гр. monos = адзін)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «адно», «адзіна».