Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

матэрыя́льны

(лац. materialis = прадметны)

1) рэчыўны, рэальны, які існуе незалежна ад нашай свядомасці (напр. м. свет);

2) звязаны з маёмасцю, сродкамі для існавання (напр. м-ая зацікаўленасць).

матэ́т

(фр. motet, ад mot = слова)

твор вакальнай або вакальна-інструментальнай шматгалосай музыкі.

маўзале́й

(лац. mausoleum, ад гр. Mausoleion = назва грабніцы карыйскага цара Маўсола)

манументальнае пахавальнае збудаванне.

ма́ўзер

(ням. W. і P. Mauser = прозвішча нямецкіх братоў-канструктараў)

сістэма аўтаматычнага пісталета.

ма́ўры

(лац. Mauri, ад гр. mauros = цёмны)

1) умоўная назва карэннага насельніцтва Паўн. Афрыкі (акрамя Егіпта) і арабаў, якія ў 8 ст. заваявалі гэту тэрыторыю (а таксама мусульман Пірэнейскага паўвострава);

2) назва насельніцтва сучаснай Маўрытаніі.

ма́ўрысты маўры́сты

(фр. Mauristes)

члены французскай манаскай кангрэгацыі ордэна бенедыкцінцаў, удзельнікі Контррэфармацыі, якія адыгралі вялікую ролю ў збіранні і публікацыі сярэдневяковых рукапісаў.

мафе́ты

(іт. mofeta)

струмені вуглякіслага газу і выкіды пары, якія выдзяляюцца з невялікіх расколін на схілах вулкана.

мафіёзі

(іт. mafioso)

член мафіі.

ма́фія

(іт. mafia)

1) тайная тэрарыстычная арганізацыя, якая ўзнікла ў канцы 18 ст. у Сіцыліі (Італія);

2) група асоб, якая карыстаецца любымі сродкамі і метадамі для дасягнення ўласных, карыслівых інтарэсаў.

мафо́рый

(гр. maphorion)

шырокая хустка, якая прыкрывае галаву і плечы Багародзіцы на праваслаўных іконах.