Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

матэма́тык

(лац. mathematicus, ад гр. mathematikos = матэматычны)

спецыяліст у галіне матэматыкі.

матэма́тыка

(лац. mathematica < гр. mathematike, ад mathema = навука, веды)

навука, якая вывучае колькасныя суадносіны і прасторавыя формы навакольнага свету.

матэматы́чны

(лац. mathematicus, ад гр. mathematikos)

які мае адносіны да матэматыкі.

матэ́рыя

(лац. materia)

1) навакольны свет, які ўспрымаецца нашымі пачуццямі і існуе незалежна ад іх;

2) рэчыва, з якога складаюцца фізічныя целы;

3) тканіна;

4) перан. прадмет размовы.

матэрыя́л

(лац. materialis = прадметны)

1) рэчыва, сыравіна, з якіх вырабляецца, будуецца што-н. або якія прымяняюцца для пэўнай мэты (напр. будаўнічы м., перавязачны м.);

2) розныя звесткі, якія служаць асновай або доказам чаго-н. (напр. ілюстрацыйны м.);

3) тое, што і матэрыя 3.

матэрыялізава́ць

(фр. matérialiser, ад лац. materialis = рэчыўны)

увасабляць што-н. у канкрэтныя, рэчыўныя формы.

матэрыяліза́цыя

(фр. materialisation, ад лац. materialis = рэчыўны)

увасабленне чаго-н. у матэрыяльную, рэчыўную форму.

матэрыялі́зм

(фр. matérialisme, ад лац. materialis = рэчыўны)

1) філасофскі кірунак, процілеглы ідэалізму 1, які сцвярджае першаснасць матэрыі ў адносінах да свядомасці, мыслення, незалежнасць яе існавання ад людзей і яе пазнавальнасць;

2) перан. адносіны да рэчаіснасці з пункту погляду выгады для сябе, карыслівасць.

матэрыялі́ст

(фр. matérialiste, ад лац. materialis = рэчыўны)

1) паслядоўнік філасофскага матэрыялізму;

2) перан. асоба, якая падыходзіць да ўсяго з пункту погляду матэрыяльных выгад для сябе.

матэрыялісты́чны

(ад матэрыяліст)

1) які грунтуецца на ідэях матэрыялізму, уласцівы яму;

2) вузка практычны.