Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эпікурэі́зм

(ад гр. epikureios)

1) філасофска-этычнае вучэнне, якое заснавана на сістэме поглядаў старажытнагрэчаскага філосафа Эпікура, для якога разумная асалода — найвышэйшая радасць;

2) светапогляд, які ўзнік на глебе скажонага тлумачэння вучэння Эпікура як імкненне да задавальнення пачуццёвых інстынктаў і дасягнення асабістых выгад;

3) перан. схільнасць да пачуццёвага задавальнення, распешчанага жыцця.

эпіле́псія

(гр. epilepsia)

хранічная хвароба галаўнога мозгу, якая выклікае сутаргавыя прыступы са стратай прытомнасці; падучая хвароба.

эпіле́птык

(гр. epileptikos)

чалавек, які хварэе на эпілепсію.

эпілімніён

(ад эпі- + гр. limnion = азярцо)

верхні слой вады ў азёрах.

эпіло́г

(гр. epilogos)

1) заключная частка літаратурнага твора, у якой коратка паведамляецца пра далейшы лёс герояў;

2) заключная сцэна ў оперы;

3) перан. канец, развязка чаго-н.

эпіля́цыя

(фр. epilation, ад лац. ex = з + pilus = волас)

выдаленне валасоў з лячэбнай або касметычнай мэтай.

эпімарфо́з

(ад эпі- + -марфоз)

1) развіццё, пры якім зародак расце і паступова, без рэзкіх змен, ператвараецца ў дарослы арганізм;

2) адзін са спосабаў рэгенерацыі, пры якім з пашкоджанага ўчастка цела без істотнай перабудовы ўзнаўляецца страчаны орган.

эпіо́рніс

(ад эпі- + гр. ornis = птушка)

вымерлая гіганцкая страусападобная птушка, якая жыла на Мадагаскары і была знішчана ў 17 ст. чалавекам.

эпіпады́т

(ад эпі- + гр. pus, podos = нага)

жаберны прыдатак на дзвюхгалінкавай канечнасці ў ракападобных.

эпіпалеалі́т

(ад эпі- + палеаліт)

пераходны перыяд ад эпохі палеаліту да неаліту.