Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

полімерыза́цыя

(ад гр. polymeres = разнастайны)

утварэнне высокамалекулярных злучэнняў (палімераў) з нізкамалекулярных злучэнняў (манамераў) без адшчаплення простых рэчываў (параўн. полікандэнсацыя).

полімеры́я

(гр. polymeria = наяўнасць многіх частак)

1) наяўнасць двух або больш рэчываў аднолькавага працэнтнага складу хімічных элементаў, але розных па малекулярнай масе;

2) з’ява ўзаемадзеяння розных генаў, якія ўплываюць на развіццё той самай прыметы ў адным напрамку.

поліметалі́чны

(ад полі- + металы)

які складаецца з некалькіх металаў (напр. п-ыя руды).

поліметры́я

(ад гр. polymetros = колькасны)

1) спалучэнне ў адным паэтычным творы частак, напісаных рознымі памерамі;

2) адначасовае аб’яднанне ў музычным творы двух і больш розных тактавых памераў.

поліметыле́ны

(ад полі- + метылен)

тое, што і нафтэны.

поліметылметакрыла́т

(ад полі- + метылметакрылат)

сінтэтычны палімер, прадукт полімерызацыі метылавага эфіру метакрылавай кіслаты.

полінаміна́льны

(ад полі- + лац. nomen = імя);

п-ая акруга — выбарчая акруга, ад якой выбіраецца некалькі дэпутатаў.

полінеўры́т

(ад полі- + неўрыт)

паражэнне перыферычных нерваў.

полінуклеаты́ды

(ад полі- + нуклеатыды)

палімерныя арганічныя злучэнні, якія ўтвораны рэшткамі монануклеатыдаў.

поліпепты́ды

(ад полі- + пептыды)

палімеры, якія складаюцца з рэшткаў амінакіслот.