Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

планёр

(фр. planeur, ад planer = лятаць)

безматорны лятальны апарат у выглядзе самалёта, які планіруе ў паветры.

планіме́тр

(ад лац. planum = плоскасць + -метр)

матэматычны прыбор для вымярэння плошчы плоскіх фігур па картах, планах.

планіме́трыя

(ад лац. planum = плоскасць + -метрыя)

раздзел элементарнай геаметрыі, які вывучае ўласцівасці фігур, што ляжаць на плоскасці (параўн. стэрэаметрыя).

плані́раваць

(рус. планировать, ад фр. planer)

1) плаўна зніжацца на лятальным апараце;

2) паступова і плаўна зніжацца (аб птушках).

планісфе́ра

(ад лац. planum = плоскасць + сфера)

карта зямной або нябеснай сферы ў выглядзе паўшар’яў.

пла́нка

(польск. planka, ад ням. Planke = дошка)

невялікая падоўжаная дошчачка, палоска з дрэва, металу або тканіны (напр. ордэнская п.).

планктако́кус

(н.-лац. planctococcus)

каланіяльная зялёная водарасць сям. пальмелавых, якая пашырана ў прэсных і саланаватых вадаёмах.

планкто́н

(гр. plankton = блукаючае)

сукупнасць найдрабнейшых раслінных і жывёльных арганізмаў, якія жывуць у тоўшчы вады і перамяшчаюцца сілай цячэння.

планта́ж

(фр. plantage, ад лац. plantare = высаджваць)

глыбокая апрацоўка глебы спецыяльнымі плугамі, якая праводзіцца гал. ч. пры закладцы вінаграднікаў і пладовых садоў.

планта́тар

(лац. plantator)

уладальнік плантацыі 2.