Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мікрака́тар

[ад мікра- + (інды)катар]

прыбор для вымярэння кантактным метадам лінейных памераў вырабаў.

мікракінематагра́фія

(ад мікра- + кінематаграфія)

кінематаграфічная здымка з выкарыстаннем мікраскопа.

мікраклі́мат

(ад мікра- + клімат)

1) клімат невялікага ўчастка пэўнага геаграфічнага ландшафту, абумоўлены асаблівасцямі мясцовасці (параўн. макраклімат);

2) перан. узаемаадносіны, умовы працы ў невялікім калектыве, у сям’і.

мікракліматало́гія

(ад мікра- + кліматалогія)

раздзел кліматалогіі, які даследуе мікраклімат.

мікраклі́н

(ад мікра- + гр. klino = нахіляю)

пародаўтваральны мінерал групы палявых шпатаў белага, ружовага, буравата-жоўтага колеру; выкарыстоўваецца ў керамічнай прамысловасці.

мікрако́кі

(ад мікра- + кокі)

шарападобныя бактэрыі, пашыраныя ў вадзе, глебе, харчовых прадуктах, некаторыя выклікаюць гнойныя захворванні.

мікрако́леус

(н.-лац. microcoleus)

ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. шызотрыксавых, якая пашырана ў марскіх, саланаватых і прэсных вадаёмах, на вільготных скалах, у глебе, слізі іншых водарасцей.

мікрако́см, мікрако́смас

(ад мікра- + космас)

свет малых велічынь (атамаў, малекул) ў адрозненне ад свету велічынь планетнага і зорнага характару (параўн. макракосмас).

мікракты́ніум

(н.-лац. micractinium)

каланіяльная зялёная водарасць сям. мікрактыніевых, якая трапляецца ў планктоне розных вадаёмаў.

мікрала́йнер

(ад мікра- + лайнер)

невялікі пасажырскі самалёт.