Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

макраспарыёзы

(ад макраспорый)

хваробы раслін, якія выклікаюцца паразітычнымі грыбамі роду макраспорый і праяўляюцца ў выглядзе розных па форме, велічыні і афарбоўцы плям; часцей за ўсё пашкоджваюць бульбу і памідоры.

макраспо́ра

(ад макра- + спора)

тое, што і мегаспора.

макраспо́рый

(н.-лац. macrosporium)

недасканалы грыб сям. дэмацыевых, які развіваецца на розных раслінных рэштках, паразітуе на бульбе і памідорах.

макраструкту́ра

(ад макра + структура)

структура цвёрдых рэчываў, бачная простым вокам або пры невялікім павелічэнні (проціл. мікраструктура).

макрафа́гі

(ад макра- + -фаг)

клеткі злучальнай тканкі жывёльных арганізмаў, здольныя захопліваць і пераварваць бактэрыі і іншыя чужародныя арганізму часцінкі.

макрафатагра́фія

(ад макра- + фатаграфія)

фатаграфічны здымак структуры аб’екта, бачнай няўзброеным вокам (мінералаў, дэталей машын і інш.).

макрафа́уна

(адмакра- + фауна)

рэшткі выкапнёвых жывёльных арганізмаў, якія можна разгледзець простым вокам.

макрафі́л

(ад макра- + -філ)

тое, што і мегафіл.

макрафі́ты

(ад макра- + -фіты)

кветкавыя і споравыя расліны, прыстасаваныя да жыцця ў вадзе.

макрафло́ра

(ад макра- + флора)

рэшткі выкапнёвых раслінных арганізмаў, якія можна разгледзець простым вокам.