Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гура́мі

(малайск. gurami)

рыба атрада акунепадобных, якая жыве ў прэсных водах Паўд. і Паўд.-Усх. Азіі і Афрыкі; разводзіцца ў акварыумах.

гурд

(фр. gourde)

грашовая адзінка Гаіці, роўная 100 сентыма.

гурма́н

(фр. gourmand)

аматар і знаток далікатных страў.

гурт1

(польск. hurt, ад с.-в.-ням. hurt)

1) група, натоўп людзей;

2) статак жывёлы, чарада птушак;

3) група аднародных прадметаў (напр. г. хмар, г. дрэў).

гурт2

(ням. Gurt = пояс)

1) тое, што і нервюра 1;

2) рабро чаканнай манеты.

гу́рыі

(перс. churi, ад ар. chur = чарнавокія)

згодна з Каранам, вечна маладыя прыгажуні, якія жывуць у раі і ўпрыгожваюць там жыццё праведнікаў.

гуса́р

(польск. husar, ад венг. husar)

салдат лёгкай кавалерыі венгерскай (з 15 ст.), а пазней і іншых еўрапейскіх армій, у т.л. армій Польшчы, Вялікага княства Літоўскага, царскай Расіі.

гусі́ты

[ад чэш. J. Hus = прозвішча чэш. рэлігійнага рэфарматара (каля 1371—1415)]

паслядоўнікі Яна Гуса, ідэолага нацыянальна-вызваленчага і антыкаталіцкага руху ў Чэхіі ў 15 ст.

густ

(польск. gust, ад лац. gustus)

1) адчуванне і разуменне прыгожага (напр. літаратурны г., мастацкі г.);

2) схільнасць, любоў да чаго-н.;

3) манера, стыль;

не па густу — не да спадобы, не па душы.

гу́та

(польск. huta, ад ням. Hutte)

даўнейшая плавільня, шклозавод.