Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аэратэрапі́я

(ад аэра- + тэрапія)

лячэнне паветрам (дазіраваныя паветраныя ванны, прабыванне на адкрытым паветры і інш.).

аэрафа́гія

(ад аэра- + -фагія)

глытанне паветра (звычайна ў час яды), залішняя колькасць якога расцягвае страўнік і можа быць прычынай розных недамаганняў.

аэрафатагра́фія

(ад аэра- + фатаграфія)

раздзел фатаграфіі, які ахоплівае тэорыю і практыку фатаграфавання мясцовасці з лятальных апаратаў, а таксама фотаздымак, атрыманы такім спосабам.

аэрафі́льтр

(ад аэра- + фільтр)

біялагічны фільтр для ачысткі сцёкавых водаў пры аэрацыі 2.

аэрафі́ты

(ад аэра- + -фіты)

расліны, якія атрымліваюць пажыўныя рэчывы толькі з паветра.

аэрафло́т

(ад аэра- + флот)

тое, што і авіяцыя 2.

аэрафо́бія

(аэра- + -фобія)

хваравітая боязь паветра і яго руху, напр. скразняку, ветру і інш.

аэрафо́н

(ад аэра- + -фон)

духавы музычны інструмент, у якім крыніцай гуку з’яўляецца дрыжанне слупка паветра (напр. арган, кларнет, флейта).

аэрафотаапара́т

(ад аэра- + фотаапарат)

прыбор для фатаграфавання мясцовасці з лятальных апаратаў.

аэрафотаграмме́трыя

(ад аэра- + фотаграмметрыя)

раздзел фотаграмметрыі, які распрацоўвае метады вызначэння формаў, памераў і становішча аб’ектаў на мясцовасці на аснове фотаздымкаў з лятальных апаратаў.