Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

масіко́т

(фр. massicot)

жоўтая разнавіднасць глёту, выкарыстоўваецца пры вырабе жоўтай фарбы, свінцовых бяліл.

масі́раваць1

(фр. masser)

рабіць масаж.

масі́раваць2

(рус. массировать, ад фр. masser)

сканцэнтроўваць у адным месцы вялікую масу (войск, авіяцыі і інш.).

масі́ў

(фр. massif = цяжкавагавы, ад лац. massa = глыба, камяк)

1) горнае ўзвышша аднароднай геалагічнай будовы (горны м.);

2) шырокая прастора, аднастайная па якіх-н. прыметах (напр. лясны м.).

масі́ўны

(фр. massif)

які мае вялікую масу, аб’ём; цяжкавагавы.

ма́ска

(фр. masque < ст.-іт. mascara, ад ар. mashara = насмешка)

1) накладка на твар у форме звярынай морды або чалавечага аблічча, якую надзяваюць у час спектакляў, маскарадаў або проста накладка з прарэзамі для вачэй, каб не быць пазнаным;

2) засцерагальнае прыстасаванне для твару (напр. м. процівагаза);

3) слой накладзенага на твар лекавага саставу, крэму і інш.;

4) перан. прытворства, якім спрабуюць скрыць што-н. (напр. м. абыякавасці);

5) адліўка з гіпсу, знятая з твару нябожчыка.

маскара́д

(фр. mascarade, ад ст.-іт. mascarata)

1) баль, вечар, на які прыходзяць у масках і спецыяльных касцюмах (напр. навагодні м.);

2) перан. ашуканства, прытворства, якое скрывае сутнасць чаго-н. (напр. м. выбараў).

маскаро́н

(фр. mascaron, ад іт. mascherone)

скульптурнае ўпрыгожанне ў выглядзе чалавечага твару або галавы жывёлы, зрэзаных ззаду (як маска).

маскатэ́ль

(іт. moskatello, ад перс. mušk = мускус)

фарбы, клей і іншыя хімічныя рэчывы як прадмет гандлю.

маскірава́ць

(фр. masquer)

1) закрываць, прыкрываць што-н., робячы непрыкметным, нябачным;

2) перан. скрываць учынкі, пачуцці чым-н. паказным, штучным.