Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

марфатэкту́ра

(ад гр. morphe = форма + лац. tectura = пакрыццё)

тое, што і мегарэльеф.

марфе́ма

(фр. morpheme, ад гр. morphe = форма)

частка слова (корань, суфікс, прыстаўка або канчатак), якая мае лексічнае або граматычнае значэнне.

-марфізм

(ад гр. morphe = форма)

другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да формы, віду.

марфі́н

(н.-лац. morphinum, ад гр. Morpheios = імя бога сну ў старажытнагрэчаскай міфалогіі)

алкалоід опію, наркатычны абязбольваючы і снатворны сродак.

марфіні́зм

(ад марфін)

хваравітая цяга да марфіну, адзін з відаў наркаманіі.

-марфоз

(ад гр. morphe = форма)

другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да формы, віду.

марфо́зы

(ад гр. morphe = форма)

няспадчынныя змены арганізмаў, якія выклікаюцца дзеяннем знешніх фактараў (радыяцыі, высокіх тэмператур, хімічных рэчываў і інш.).

марці́ра

(гал. mortier, ад лац. mortarium = ступа)

артылерыйская гармата з кароткім ствалом (карацейшым, чым у гаўбіцы) для стральбы па закрытых цэлях.

марцыпа́н

(ст.-польск. marcypan, ад іт. marzapane)

цестападобная маса, прыгатаваная з працёртага міндалю або арэхаў з цукрам, а таксама кандытарскі выраб з гэтай масы;

2) перан. што-н. вельмі смачнае, адмыслова прыгатаванае.

марш

(фр. marche)

1) пераход войск паходным парадкам з аднаго раёна ў другі, а таксама сам працэс гэтага пераходу;

2) спосаб мернай рытмічнай хадзьбы ў страі (напр. цырыманіяльны м.);

3) музычны твор выразнага рытму, прызначаны для суправаджэння ўрачыстых шэсцяў, паходаў, дэманстрацый (напр. ваенны м.);

4) частка лесвіцы паміж дзвюма пляцоўкамі.