Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

марсе́ль

(гал. marszeil)

парус у форме трапецыі, які падымаецца над ніжнім галоўным парусам.

марселье́за

(фр. Marseillaise, ад Marseille = Марсель)

французская рэвалюцыйная песня, напісаная ў 1792 г. К.-Ж. Ружэ дэ Лілем, якая стала потым нацыянальным гімнам Францыі.

марсі́лея, марсі́лія

(н.-лац. marsilea)

водная папараць сям. марсілеевых з паўзучым карэнішчам і доўгачаранковым плаваючым лісцем, пашыраная ў розных кліматычных зонах, асабліва ў Аўстраліі і Паўд. Афрыцы; на Беларусі культывуецца ў акварыумах, аранжарэях.

мартма́са

(ад лац. mortuus = мёртвы + маса)

арганічнае рэчыва, створанае і адмерлае ў межах дадзенага біягеацэнозу, папуляцыі.

мартырало́г

(ад гр. martys, -yros = пакутнік + -лог)

1) кніга з апісаннем жыцця мучанікаў і святых у хрысціянскай царкве;

2) пералік ахвяр, якія падвергліся ганенням, а таксама пералік перанесеных кім-н. пакут.

мартырало́гія

(ад гр. martys, -yros = пакутнік + -логія)

цярпенне, пакуты, звязаныя з ганеннямі.

марты́т

(ад лац. Mars, -rtis = імя бога вайны ў старажытнарымскай міфалогіі; назва планеты Сонечнай сістэмы)

мінерал, разнавіднасць гематыту утвораны акісленнем магнетыту.

мартэ́н

[рус. мартен < фр. martin, ад P. Martin = прозвішча фр. металурга (1824—1915)]

асобая печ для выплаўкі сталі; мартэнаўская печ.

мартэнсі́т

[ад ням. A. Martens = прозвішча ням. металазнаўцы (1850—1914)]

структурная састаўная некаторых загартаваных металаў і сплаваў, якая мае ігольчатую будову.

марфагене́з

(ад гр. morphe = форма + -генез)

1) працэс узнікнення і развіцця форм рэльефу зямной паверхні;

2) узнікненне і развіццё органаў і частак арганізма ў час яго індывідуальнага развіцця (антагенезу).