Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мармі́т

(фр. marmite)

награвальны апарат для падтрымлівання ў гарачым стане прыгатаванай ежы; звычайна мае выгляд рухомай шафы, дзе знаходзяцца каструлі ў ванне з пастаянна гарачай вадой.

мармо́ны

(англ. mormons, ад Mormon = імя ізраільскага прарока)

члены рэлігійнай секты, якая была заснавана ў ЗША Дж. Смітам (у 1830 г. апублікаваў кнігу «Мармона») і ўяўляе сабой спалучэнне элементаў розных рэлігій (хрысціянства, будызму, ісламу).

ма́рмур

(польск. marmur < лац. marmor, ад гр. maumaros = бліскучы)

крышталічная горная парода, складзеная пераважна з кальцыту, радзей даламіту, выкарыстоўваецца для ўпрыгожвання будынкаў, стварэння помнікаў, скульптур і інш.

маро́ны

(фр. marrons, ад ісп. cimarron = уцякач)

беглыя рабы-негры ў Вест-Індыі і Гвіяне, якія змагаліся супраць каланізатараў.

ма́рпіса

(н.-лац. marpissa)

павук сям. скакуноў, які жыве на берагах азёр і на забалочаных участках.

марс

(гал. mars)

невялікая пляцоўка на мачце карабля для назірання за гарызонтам і для работы з парусамі.

марсала́

(іт. marsala, ад Marsala = назва горада ў Сіцыліі)

гатунак моцнага дэсертнага вінаграднага віна, якое нагадвае мадэру.

марсаніе́ла

(н.-лац. marssoniella)

каланіяльная сіне-зялёная водарасць сям. целасферыевых, якая трапляецца ў планктоне азёр, сажалак, вадасховішчаў і рэк.

марсані́на

(н.-лац. marssonina)

недасканалы грыб сям. меланконіевых, які развіваецца на лісці, часам на сцёблах і пладах бярозы, таполі, ружы, бружмелю і іншых дрэвавых і кустовых раслін.

марселі́н

(фр. marseline)

мяккая шаўковая тканіна, разнавіднасць тафты.