Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гумікапа́л

(ад лац. gummi = камедзь + капал)

смала, якая выкарыстоўваецца для вырабу лакаў.

гуміла́к

(ад лац. gummi = камедзь + лак)

смалістае рэчыва, якое ўтвараецца на галлі некаторых трапічных раслін; служыць для вырабу ізаляцыйных лакаў, сургучу і інш.

гумі́навы

(ад лац. humus, humi = зямля, глеба);

г-ыя кіслоты — арганічныя злучэнні, высокамалекулярныя аморфныя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца пры вырабе свінцовых акумулятараў, як стымулятары росту раслін, састаўныя часткі ўгнаенняў.

гумі́т

(ад лац. gummi = камедзь)

мінеральнае ўтварэнне жоўтага або аранжава-чырвонага колеру, якое ўзнікае ў выніку разбурэння уранініту або іншых мінералаў, што змяшчаюць уран.

гуміфіка́цыя

(ад гумус + -фікацыя)

працэс утварэння перагною ў глебе.

гумо́з

(фр. gommose, ад лац. gummi = камедзь)

хвароба раслін, якая заключаецца ў моцным выдзяленні гумі, камедзі.

гумо́за

(фр. gommose, ад лац. gummi = камедзь)

ліпкі каляровы пластыр, які выкарыстоўваецца для грыму.

гу́мус

(лац. humus = зямля, глеба)

састаўная частка глебы, якая ўтварылася з рэшткаў жывёльных і раслінных арганізмаў, перагной.

гу́нтэр

(англ. hunter)

дужы верхавы конь, які ў Англіі і Ірландыі выкарыстоўваецца для спартыўнага палявання і скачак з перашкодамі (стыпль-чэзаў).

гу́пі

(англ. guppy)

рыба атрада карпазубых, якая жыве ў прэсных водах Паўд. Амерыкі; разводзіцца ў акварыумах.