Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гле́тчар

(ням. Gletscher, ад лац. glacies = лёд)

ляднік.

глеяка́пса

(н.-лац. gloeocapsa)

аднаклетачная або каланіяльная сіне-зялёная водарасць сям. глеякапсавых, якая пашырана ў вадаёмах і на сушы.

глеяпо́р

(н.-лац. gloeoporus)

губавы базідыяльны грыб сям. порыевых, які расце ў лясах на гнілых ствалах, пнях, ламаччы, кары лісцевых і хвойных парод.

глеяспо́рый

(н.-лац. gloeosporium)

недасканалы грыб сям. меланконіевых, які развіваецца на лісці парэчак, канюшыне, семечкавых і костачкавых пладовых культурах.

глеятры́хія

(н.-лац. gloeotrichia)

каланіяльная сіне-зялёная водарасць сям. рывулярыевых, якая трапляецца пераважна ў стаячых прэсных водах.

глеятэ́нгум

(н.-лац. gloeotaenium)

каланіяльная зялёная водарасць сям. аацысціевых, якая трапляецца ў азёрах, рэках, сажалках, сустракаецца ў глебе.

глеяфі́л

(н.-лац. gleophyllum)

губавы базідыяльны грыб сям. порыевых, які расце ў лясах на пнях, ламаччы.

глёт

(ням. Glatte)

тэхнічная назва вокісу свінцу.

гліёма

(ад гр. glia = клей + -ома)

пухліна, якая развіваецца ў галаўным, радзей спінным, мозгу з элементаў нейрагліі.

гліка-

(гр. glykys = салодкі)

першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да цукроў.