Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аэрасінусі́т

(ад аэра- + сінусіт)

запаленне слізістай абалонкі прыдаткавых пазух носа пры перападах бараметрычнага ціску.

аэраста́т

(ад аэра- + -стат)

лятальны апарат, напоўнены лягчэйшым за паветра газам; паветраны шар.

аэраста́тыка

(ад аэра- + статыка)

раздзел аэрамеханікі, які вывучае законы раўнавагі паветра і газаў.

аэрасфе́ра

(ад аэра- + сфера)

сукупнасць наземнай атмасферы, глебавага і падглебавага паветра (падземнай трапасферы), адна з абалонак Зямлі.

аэратакса́цыя

(ад аэра- + таксацыя)

ацэнка лясоў пры дапамозе аэрафотаздымкі або вокамернай здымкі з самалёта ці верталёта.

аэрата́ксіс

(ад аэра- + таксісы)

перамяшчэнне мікраарганізмаў або рухомых клетак мнагаклетачных арганізмаў да крыніцы кіслароду або ад яе.

аэрата́нк

(ад аэра- + танк)

рэзервуар для ачысткі сцёкавых водаў прадзіманнем паветрам (параўн. метатанк).

аэра́тар

(ад фр. aeration = аэрацыя, ад гр. aer = паветра)

машына для праветрывання парашковых рэчываў.

аэрато́п

(ад аэра- + гр. topos = месца)

частка прыземнага слоя паветра, састаў і рэжым якога знаходзяцца пад уздзеяннем унутраных кампанентаў экасістэмы і знешніх атмасферных працэсаў.

аэрато́рыя

[ад аэра- + (тэры)торыя]

паветраная прастора над аэрадромам і прылеглай да яго мясцовасцю ў радыусе каля 50 км.