Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

авершта́г

(гал. overstag)

паварот паруснага судна, калі яно пераходзіць на другі галс супраць ветру.

Аве́ста

(ад перс. apastak = асноўны тэкст)

зборнік свяшчэнных кніг зораастрызму.

авіа́ль

[ад аві(я)- + ал(юміній)]

сплаў алюмінію пераважна з магніем, крэмніем і меддзю, які вызначаецца высокай пластычнасцю, антыкаразійнай трываласцю.

аві́днасць

(ад лац. avidus = прагны)

уласцівасць антыгенаў і антыцел, якая вызначае трываласць звязвання камплементарных участкаў іх малекул.

авіе́тка

(фр. aviette)

уст. самалёт малой магутнасці, звычайна 1—2-месны.

аві́за1

(іт. avviso)

1) паведамленне (пісьмо) атрымальніку аб адгрузцы яму прадукцыі, пераводзе грашовых сродкаў ці аб зменах ва ўзаемных разліках паміж контрагентамі, 2) фін. афіцыйнае паведамленне банка кліенту або іншаму банку аб выкананні разліковых аперацый.

аві́за2

(ісп. aviso)

невялікі быстраходны ваенны карабель для разведвальнай і пасыльнай службы.

авізава́ць

(іт. avvisare)

фін. паведамляць кліенту аб правядзенні банкаўскай аперацыі на яго рахунку.

аві́зм

(ад лац. ovum = яйцо)

кірунак у біялогіі 17 — 18 ст., прадстаўнікі якога лічылі, што ў жаночай палавой клетцы змяшчаецца ў мініяцюры сфарміраваны арганізм, а яго развіццё зводзіцца толькі да павелічэння ў памерах (параўн. анімалькулізм).

аві́ста

(іт. a vista = пасля прад’яўлення)

надпіс на вэксалі, які сведчыць, што гэты дакумент можа быць аплачаны пасля прад’яўлення або праз пэўны тэрмін.