Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абдыкава́ць

(лац. abdicaie)

адрачыся ад прастолу, адмовіцца ад улады, пасады або сану.

абдыка́цыя

(лац. abdicatio)

адрачэнне ад прастолу, адмаўленне ад улады, пасады або сану.

аб’е́кт

(лац. obiectum = прадмет)

1) усё тое, што складае частку знешняга, матэрыяльнага свету;

2) факт, прадмет, з’ява, якія трэба вывучыць, разгледзець (напр. а. назірання);

3) прадпрыемства, будоўля, асобны ўчастак чаго-н. як месца чалавечай дзейнасці (напр. а, будаўнінтва, ваенны а.);

4) лінгв. дапаўненне.

аб’ектыва́цыя

(ад с.-лац. obiectivus = які адносіцца да прадмета)

тое, што і аб’ектывізацыя.

аб’ектывіза́цыя

(ад с.-лац. obiectivus = які адносіцца да прадмета)

выражэнне чаго-н. у матэрыяльных формах, вобразах, даступных успрыманню.

аб’ектыві́зм

(ад с.-лац. obiectivus = які адносіцца да прадмета)

1) прынцып тлумачэння з’яў грамадскага жыцця, які абмяжоўваецца канстатаваннем пэўных фактаў, з’яў і падзей без аналізу іх прычын;

2) тое, што і аб’ектыўнасць 2.

аб’екты́ў

(с.-лац. obiectivus = які адносіцца да прадмета)

частка аптычнага прыбора (напр. фотаапарата, тэлескопа), якая складаецца з адной ці некалькіх лінзаў.

аб’екты́ўнасць

(ад аб’ектыўны)

1) існаванне аб’екта незалежна ад свядомасці; прыналежнасць да аб’ектыўнай рэальнасці;

2) адпаведнасць аб’ектыўнай рэчаіснасці, адсутнасць суб’ектывізму ў разважанні пра што-н.; бесстароннасць, непрадузятасць.

аб’екты́ўны

(с.-лац. obiectivus = які адносіцца да прадмета)

1) незалежны ад чалавечай свядомасці (напр. а-ая рэальнасць);

2) праўдзівы, бесстаронні, непрадузяты (напр. а. вывад).

абелі́ск

(гр. obeliskos)

помнік у гонар якой-н. падзеі або на ўшанаванне чыёй-н. памяці ў выглядзе гранёнага слупа, пірамідальна завостранага ўверсе.