Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аза́рт

(фр. hasard = выпадак, выпадковасць; рызыка, ад ар. az-zahr = ігральная костка)

заўзятасць, гарачнасць, моцнае захапленне (напр. спартыўны а.).

азарэ́ла

(н.-лац. azorella)

травяністая расліна сям. парасонавых са скурыстым лісцем, пашыраная ў Паўд. Амерыцы і Новай Зеландыі; на Беларусі вырошчваецца ў аранжарэях.

азато́лы

(ад азот + -ол)

матэрыялы, блізкія да цэлюлозных валокнаў, якія з’яўляюцца паўпрадуктамі для атрымання азафарбавальнікаў.

азатуры́я

(ад азот + -урыя)

павышанае выдзяленне з мачой азоцістых прадуктаў.

азатыза́цыя

(ад азот)

насычэнне паверхневага слоя стальных вырабаў азотам, каб надаць ім цвёрдасць.

азатэмі́я

(ад азот + -эмія)

залішняе ўтрыманне ў крыві прадуктаў азоцістага абмену.

азбала́н

(ад гр. asbolos = куродым, сажа)

мінерал, водны вокісел марганцу, кобальту і нікелю пераменнага саставу.

азбалі́т

[ад азб(ест) + -літ]

будаўнічы матэрыял з сумесі магнезіяльнага цэменту, апілак і азбеставага валакна.

азбапла́стык

[ад азб(ест) + пластык]

пластмаса з азбеставым напаўняльнікам.

азбацэме́нт

[ад азб(ест) + цэмент]

будаўнічы матэрыял з воднай сумесі цэменту і азбесту.