Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

азакеры́т

(ад гр. ozo = пахну + keros = воск)

мінерал групы нафтавых бітумаў белага, жоўтага, бурага або зялёнага колеру; выкарыстоўваецца ў радыё-, электратэхніцы, парфумернай і лакафарбавай прамысловасці, медыцыне; горны воск.

азакерытатэрапі́я

(ад азакерыт + тэрапія)

метад цеплалячэння з выкарыстаннем азакерыту.

аза́лія

(н.-лац. azalea, ад гр. azaleos = сухі)

садовая форма рададэндрана з белымі, ружовымі, чырвонымі або жоўтымі кветкамі.

азанава́ць

(ад азон)

1) ператвараць у азон (пра кісларод);

2) рабіць азанізацыю.

азана́льнасць

(ад а- + зона)

пашырэнне пэўнай прыроднай з’явы незалежна ад занальных асаблівасцей тэрыторыі.

азана́льны

(ад а- + занальны)

пашыраны незалежна ад занальных асаблівасцей тэрыторыі (напр. а-ая расліннасць).

азанасфе́ра

(ад азон + сфера)

слой у межах стратасферы з павышанай канцэнтрацыяй азону.

азана́тар

(ад азон)

прыбор для атрымання азону, для азанавання паветра.

азані́ды

(ад азон + гр. eidos = выгляд)

арганічныя злучэнні, якія ўзнікаюць пры далучэнні да азону падвойнай сувязі паміж атамамі вугалю; з’яўляюцца моцнымі акісляльнікамі.

азаніза́цыя

(ад азон)

ачышчэнне азонам з мэтай ліквідацыі дрэннага паху.