Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мара́кас

(ісп. maracas)

паўднёваамерыканскі ўдарны музычны інструмент, род бразготак; атрымаў пашырэнне ў джазе.

мараке́н

(фр. maroquin, ад Maroco = Марока)

тканіна са штучнага шоўку, падобная на крэпдэшын;

2) ціснёны саф’ян, які раней выкарыстоўваўся для пераплётаў.

мара́л

(цюрк. maral)

алень з вялікімі рагамі, які водзіцца ў горных лясах Цянь-Шаня і Алтая; разводзяць у гадавальніках для атрымання пантаў.

маралізава́ць

(с.-лац. moralizare, ад лац. moralis = які датычыць звычаяў)

прапаведаваць строгую мараль; павучаць.

мараліза́тар

(с.-лац. moralisator)

той, хто маралізуе.

мараліза́цыя

(фр. moralisation, ад лац. moralis = які датычыць звычаяў)

прапаведаванне строгай маралі, павучанне.

маралі́ст

(фр. moraliste, ад лац. moralis = які датычыць звычаяў)

той, хто строга прытрымліваецца маральных правіл і павучае іншых, як сябе паводзіць.

маралітэ́

(фр. moralite, ад лац. moralis = які датычыць звычаяў)

павучальная драма з алегарычнымі дзеючымі асобамі ў заходнееўрапейскім тэатры 15—16 ст.

мара́ль

(фр. morale, ад лац. moralis = які датычыць звычаяў)

1) сукупнасць прынцыпаў і норм паводзін людзей у грамадстве;

2) павучальны вывад з чаго-н. (напр. м. байкі);

3) перан. павучанне, настаўленне.

мара́льны

(польск. moralny, ад лац. moralis = які датычыць звычаяў)

1) які мае адносны да маралі, адпавядае правілам паводзін у грамадстве (напр. м. учынак);

2) звязаны з духоўнымі перажываннямі чалавека (напр. м-ая падтрымка).