Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адэнаме́р

(ад гр. aden = залоза + -мер)

канцавы аддзел залоз жывёл і чалавека, у якім узнікае сакрэт2, што трапляе ў вывадную пратоку.

адэнафарэ́і

(н.-лац. adenophorea)

падклас нематодаў, чэрві з органамі асязання дотыку па ўсім целе; жывуць пераважна ў морах, радзей у прэсных водах і глебе, некаторыя — паразіты раслін і жывёл.

адэ́ндум

(лац. addendum = тое, што мае быць дададзена)

дапаўненне да дагавору, якое змяняе або ўдакладняе тыя ці іншыя яго ўмовы.

адэнілаткіна́за

[ад адэн(азін) + ат(ам) + кіназа]

фермент, які прымае ўдзел у клетачным энергетычным абмене.

адэні́н

(ад гр. aden = залоза)

арганічнае рэчыва, якое змяшчаецца ва ўсіх жывых клетках у складзе нуклеінавых кіслот.

адэні́т

(ад гр. aden = залоза)

тое, што і лімфадэніт.

адэно́іды

(ад гр. aden = залоза + -оід)

пухлінападобныя разрастанні лімфатычных утварэнняў насаглоткі.

адэно́ма

(ад гр. aden = залоза + -ома)

дабраякасная пухліна, якая можа развівацца ў залозістых органах (малочнай, шчытападобнай і іншых залозах).

адэнты́я

(ад а- + лац. dens, -ntis = зуб)

адсутнасць усіх або многіх зубоў у выніку парушэння фарміравання зубных пачаткаў у эмбрыянальным перыядзе.

адэо́н

(гр. odeion)

круглы будынак для выступлення спевакоў і музыкантаў у Стараж. Грэцыі.