Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ману́л

(манг. manuul)

драпежная жывёла сям. кашачых з каштоўным футрам, якая пашырана ў стэпах і паўпустынях Цэнтр. Азіі.

мануме́нт

(лац. monumentum)

1) вялікі помнік, архітэктурнае або скульптурнае збудаванне ў гонар выдатнай гістарычнай падзеі або асобы;

2) перан. што-н. велічнае, створанае чалавекам, якое застаецца як памяць аб ім.

манумента́льны

(лац. monumentalis)

1) велічны, грандыёзны (напр. м-ае збудаванне);

м-ае мастацтва — род пластычнага мастацтва, які ахоплівае помнікі, манументы, жывапіснае і скульптурнае аздабленне будынкаў і інш.;

2) перан. грунтоўны, глыбокі па зместу (напр. м-ае даследаванне).

манускры́пт

(с.-лац. manuscriptum, ад лац. manus = рука + scribo = пішу)

старажытны рукапіс (на папірусе, пергаменце, паперы).

мануфакту́ра

(с.-лац. manufactura, ад лац. manus = рука + facere = рабіць)

1) пачатковая форма капіталістычнай вытворчасці (16—18 ст.), заснаваная на падзеле працы і ручной рамесніцкай тэхніцы;

2) уст. вырабы тэкстыльнай прамысловасці, тканіны.

манцані́т

(ад іт. Monzoni = назва гары ў Альпах)

магматычная горная парода, якая складаецца пераважна з каліевага палявога шпату і плагіяклазу.

манцёр

(фр. monteur)

1) спецыяліст па электраправодцы, электраабсталяванню;

2) спецыяліст па мантажу 1 машын, абсталявання.

манці́раваць

(ням. montieren)

рабіць мантаж чаго-н. (напр. м. кран).

манцыне́ла

(ісп. manzamlla)

дрэва сям. малачаевых, пашыранае ў тропіках, лісце і кара якога ўтрымліваюць ядавіты млечны сок.

манцыпа́цыя

(лац. mancipatio)

урачысты спосаб перадачы права ўласнасці ў прысутнасці сведак у старажытнарымскім праве.