Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

індыктыён

(ад лац. indictio = абвяшчэнне)

прамежак часу ў 15 гадоў, пасля якога праводзіўся перапіс маёмасці для вызначэння памераў падаткаў у Рымскай імперыі.

індыферэ́нтны

(лац. indifferens, -ntis)

1) абыякавы, раўнадушны да каго-н., чаго-н. (напр. і. стан, і-ыя адносіны);

2) які не дзейнічае, не рэагуе на знешнія ўмовы (напр. і-ае рэчыва).

індыферэнты́зм

(ад лац. indifferens, -ntis = абыякавы)

абыякавасць, раўнадушнасць.

індыхені́зм

(ісп. indigenismo)

плынь у літаратуры і мастацтве краін Лац. Амерыкі, звязаная з распрацоўкамі тэматыкі, што характарызуе жыццё індзейскага насельніцтва.

і́ндэкс

(лац. index)

1) спіс, пералік чаго-н. (напр. і. тавараў);

2) лічбавы паказчык, які выражае змены якой-н. эканамічнай з’явы (напр. і. цэн);

3) лічбавы або літарны паказчык, які змяшчаецца звычайна ўнізе літары, што ўваходзіць у матэматычны выраз;

4) умоўнае абазначэнне з лічбаў або літар, якое надаецца паштовым аддзяленням, бібліятэчным кніжным раздзелам і інш.

індэкса́цыя

(ад індэкс)

1) абазначэнне ва ўказальніку, рэестры, спісе імён, назваў, адрасоў і г.д.;

2) сістэма літарных або лічбавых абазначэнняў — бібліятэчна-бібліяграфічная, паштовая і г.д.;

3) характарыстыка якога-н. дасягнутага ўзроўню, якая вызначаецца шляхам разліку велічынь, што супастаўляецца (напр. і. рэальных даходаў);

4) пераразлік велічыні грашовага змяшчэння ўкладаў, каштоўных папер у залежнасці ад узроўню інфляцыі;

5) мат. выкарыстанне лічбавага або літарнага ўказальніка, які стаіць часцей за ўсё ўнізе літары, што ўваходзіць у матэматычнае выражэнне;

6) метэар. сістэма лікавай характарыстыкі якога-н. прыроднага працэсу або стану.

індэмнітэ́т

(ням. Indemnität, ад лац. indemnitas, -atis = пакрыццё страт)

1) пакрыццё страт, кампенсацыя (звычайна ў міжнародным праве);

2) звальненне дэпутатаў ад адказнасці за парламенцкую дзейнасць (выступленні, галасаванне і інш.).

індэ́нтар

(ад англ. indent = пакідаць адбітак)

наканечнік, уцісканнем якога вымяраюць цвёрдасць матэрыялаў.

індэпендэ́нты

(англ. independents, ад н.-лац. independens, -ntis = незалежны)

прадстаўнікі рэлігійна-палітычнай групоўкі пурытан як аднаго з кірункаў пратэстантызму ў перыяд англійскай буржуазнай рэвалюцыі 17 ст.

індэтэрміні́зм

(ад ін- + дэтэрмінізм)

філасофская канцэпцыя, якая, у процілегласць дэтэрмінізму, адмаўляе ўсеагульную заканамернасць і прычынную залежнасць з’яў прыроды і грамадства і прызнае наяўнасць беспрычыннай выпадковасці.