Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мантмарылані́т

(ад фр. Montmorillon = назва горада ў Францыі)

гліністы мінерал пераменнага саставу; выкарыстоўваецца як адсарбент, у ліцейнай вытворчасці і інш.

манто́

(фр. manteau)

жаночае паліто, пераважна футравае, свабоднага пакрою.

ма́нтыка

(гр. mantike)

майстэрства прадказвання, прадракання.

манты́лья

(ісп. mantilla)

1) карункавая накідка ў іспанак на галаву і плечы;

2) кароткая накідка без рукавоў у жаночым касцюме 19 ст.

манты́са

(лац. mantissa = прыбаўка, дабаўленне)

мат. дробавая частка дзесятковага лагарыфма.

ма́нтыя

(с.-гр. mantion = пакрывала, плашч)

1) шырокае доўгае адзенне ў выглядзе плашча (напр. каралеўская м., м. кардынала);

2) складка скуры ў некаторых беспазваночных жывёл (ракаў, малюскаў), якая ахоплівае ўсё цела або яго частку і ўтварае знешні шкілет;

3) абалонка Зямлі, размешчаная паміж літасферай і ядром Зямлі.

мантэжу́

(фр. monte-jus, ад monter = паднімацца + jus = сок)

апарат для падачы вадкасці шляхам выцяснення яе сціснутым паветрам; выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці, ва ўстаноўках для рэгенерацыі змазачных маслаў і інш.

мантэкры́ста

(фр. Monte-Cristo = прозвішча героя рамана А. Дзюма «Граф Монтэ-Крыста»)

сістэма дробнакаліберных ружжаў і пісталетаў.

мануа́л

(лац. manualis = ручны)

клавіятура для рук у аргане, клавесіне, фісгармоніі (параўн. педаль 2).

мануа́льны

(лац. manualis = ручны)

які робіцца, ажыццяўляецца рукамі, уздзеяннем рук (напр. м-ая тэрапія).