Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адыно́л

(ад гр. adinos = шчыльны)

шчыльная тонказярністая горная парода, якая складаецца пераважна з альбіту і кварцу.

адыпі́навы

(ад лац. adeps, adipis = тлушч)

які мае адносіны да арганічнай кіслаты, што з’яўляецца паўпрадуктам сінтэтычнага валакна нейлону.

адысе́я

(гр. Odysseia = героікаэпічная паэма, аўтарам якой лічаць Гамера)

кніжн. падарожжа, звязанае з рознымі перашкодамі і прыгодамі.

адыты́п

[ад лац. addi(tivus) = дадатковы + -тып]

фотанаборная машына з ручной устаноўкай шрыфтавога шаблону і механічным перамяшчэннем фотаматэрыялу; выкарыстоўваецца ў картаграфіі.

адыты́ўны

(лац. additivus = дадатковы)

атрыманы шляхам складання;

а-ая тэорыя лікаў — частка арыфметыкі, што вывучае законы, паводле якіх лікі можна атрымаць са складаемых таго ці іншага віду.

адыяба́та

(гр. adiabatos = непераходны)

лінія, якая паказвае на графіку адыябатычны працэс.

адыяба́тны

(гр. adiabatos = непераходны)

тое, што і адыябатычны.

адыябаты́чны

(фр. adiabatique, ад гр. adiabatos = непераходны)

фіз. а. працэс — змены стану фізічнага цела, якія адбываюцца без цеплаабмену з навакольным асяроддзем.

адыя́нтум

(н.-лац. adiantum)

папараць сям. адыянтавых з тонкім перыстым лісцем, пашыраная пераважна ў вільготных трапічных і субтрапічных лясах; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная, адзін з відаў — венерын волас.

адыянты́ты

(н.-лац. adiantites, ад гр. adianton = назва расліны)

вымерлыя папараці, якія існавалі ў карбоне і з якіх утварыліся залежы каменнага вугалю.