Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

індыгена́т

(фр. indigénat)

1) грамадзянства дадзенай дзяржавы;

2) выкарыстанне правоў, прадугледжаных міжнароднымі дагаворамі.

індыго́іды

(ад індыга + -оід)

сінтэтычныя фарбавальнікі розных колераў.

і́ндый

(н.-лац. indium, ад лац. indicum = сіняя фарба)

хімічны элемент, рэдкі метал серабрыста-белага колеру, мякчэйшы за свінец.

інды́к

(польск. indyk, ад лац. indicus = індыйскі)

вялікая свойская птушка атрада курыных, якая гадуецца на мяса.

індыка́н

(ад лац. indicus = індыйскі)

1) рэчыва, якое змяшчаецца ў некаторых раслінах (індыгаферы і інш.) і служыць для вырабу сіняй фарбы індыга;

2) рэчыва, якое ўтвараецца ў арганізме жывёл з прадуктаў распаду бялку.

індыка́тар

(лац. indicator = паказальнік)

1) прыбор для вымярэння фізічных велічынь (ціску, нагрузкі і інш.), а таксама для адлюстравання ходу працэсаў або стану аб’екта назірання;

2) рэчыва, якое ўводзіцца ў раствор для выяўлення хімічнага працэсу, што адбываецца ў растворы;

3) рэчыва, якое вызначае ступень забруджвання знешняга асяроддзя антрапагеннымі таксікантамі.

індыкатры́са

(фр. indicatrice = літар. якая паказвае)

мат. крывая, якая наглядна паказвае змены вектараў у прасторы або на плоскасці.

індыкаты́ў

[лац. (modus) indicativus = абвесны (лад)]

лінгв. абвесны лад дзеяслова.

індыка́цыя

(лац. indicatio)

рэгістрацыя якой-н. інфармацыі на шкале індыкатарнага прыбора, светлавым табло і інш.

інды́кт

(лац. indictum = аб’яўленае)

адзінка старога царкоўнага летазлічэння, роўная 15 гадам; была ўведзена ў 312 г. візантыйскім імператарам Канстанцінам I.