Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фітацэнало́гія

(ад фітацэноз + -логія)

тое, што і геабатаніка.

фітацэнаты́пы

(ад фітацэноз + тып)

сукупнасць відаў раслін, якія займаюць аднолькавае найбольш стойкае і тыповае для іх становішча ў раслінных згуртаваннях (фітацэнозах).

фітацэно́з

(ад фіта- + -цэноз)

сукупнасць відаў раслін на тэрыторыі з больш-менш аднароднымі кліматычнымі, грунтавымі і іншымі ўмовамі, што знаходзяцца ў складаных узаемаадносінах як паміж сабой, так і з навакольным асяроддзем (напр. сасновы лес, дуброва і г. д.).

-фіты

(гр. phyton = расліна)

другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на прыналежнасць да раслін.