Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тарсіёграф

(ад лац. torsio = вярчу + -граф)

прыбор для запісу вярчальных ваганняў валоў машын.

тарсі́йны

(ад лац. torsere = вярцець)

звязаны з вярчэннем; т-ая падвеска — падвеска транспартнай машыны, у якой ролю рысоры выконвае скручаны стальны стрыжань.

тарта́н

(англ. tartan)

сінтэтычны матэрыял, якім пакрываюць бегавыя дарожкі, спартыўныя пляцоўкі.

тарта́р та́ртар

(гр. Tartaros)

падземнае царства мёртвых, пекла ў старажытнагрэчаскай міфалогіі.

тартары́ды

(н.-лац. tartarides)

атрад арахнідаў членістаногія жывёлы з падоўжаным целам даўжынёй 2—7 мм і верацёнападобным брушкам, пашыраныя ў тропіках; жывуць у глебе, пад камянямі.

тарту́ла

(н.-лац. tortula)

лістасцябловы мох сям. потыевых, які расце на добра асветленых, праграваемых субстратах (вапняках, пясках, саламяных і драўляных дахах, ствалах асобных дрэў).

тартэ́ла

(н.-лац. tortella)

лістасцябловы мох сям. трыхастомавых, які расце пераважна ў засушлівых абласцях, на раўнінах і ў гарах.

таруло́псіс

(н.-лац. torulopsis)

сумчаты грыб падкласа геміаскаміцэтаў, які развіваецца ў глебе, вадаёмах, на цукразмяшчальных субстратах.

тарха́н

(цюрк. tarchan)

1) феадал у цюркскіх народаў у сярэднія вякі;

2) зямля і маёмасць феадалаў Закаўказзя, Сярэд. Азіі, Казахскага, Астраханскага, Крымскага ханстваў, якая вызвалялася ад дзяржаўных падаткаў.

тарці́нка

(фр. tartine)

тонкая скібка хлеба, намазаная маслам, варэннем; маленькі бутэрброд.