Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

міні́раваць

(ням. minieren, ад фр. miner)

закладваць міну (міны), ставіць мінную загароду.

міні́стр

(фр. ministre, ад лац. minister = слуга)

член урада, які ўзначальвае міністэрства (напр. м. адукацыі, м. прамысловасці).

міністэ́рства

(фр. ministère, ад лац. ministrare = служыць, кіраваць)

цэнтральная ўрадавая ўстанова, якая кіруе асобнай галіной гаспадаркі або грамадскай дзейнасці і ўзначальваецца міністрам.

міністэрыялі́зм

(фр. ministérialisme)

1) бюракратызацыя дзяржаўнага выканаўчага апарата;

2) тое, што і мільеранізм.

міністэрыя́лы

(с.-лац. ministeriales, ад лац. ministerium = служба, пасада)

слугі караля або буйнога феадала ў сярэдневяковай Зах. Еўропе, якія выконвалі прыдворную, гаспадарчую і ваенную функцыю.

мінітме́н

(англ. minute-man)

1) салдат народнай міліцыі ў час вайны Паўн. Амерыкі з Англіяй за незалежнасць у 1775—1783 гг.;

2) член адной з прафашысцкіх арганізацый у ЗША.

мініяцю́ра

(іт. miniatura, ад лац. minium = кінавар, сурык)

1) каляровы малюнак або размаляваная загалоўная літара ў старажытных рукапісах, кнігах;

2) невялікая карціна або партрэт тонкай работы на паперы, метале, фарфоры і інш.;

3) мастацкі твор малой формы (напр. літаратурная м., вакальная м.);

4) перан. што-н. вельмі маленькае.

мініяцю́рны

(ад мініяцюра)

1) які мае адносіны да мініяцюры;

2) перан. маленькі і вытанчаны.

мініяцюрыза́цыя

(ад мініяцюра)

змяншэнне памераў, вагі прыбораў, устройстваў і інш.

мініяцюры́ст

(фр. miniaturiste, ад лац. minium = кінавар, сурык)

1) мастак, які малюе мініяцюры;

2) аўтар кароткіх літаратурных або музычных твораў (мініяцюр 3).