Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мікрабіяцэно́з

(ад мікра- + біяцэноз)

сукупнасць мікраарганізмаў, якія насяляюць тэрыторыю з аднолькавымі ўмовамі існавання.

мікрава́га мікравага́

(ад мікра- + вага)

вага для ўзважвання вельмі малых цяжараў.

мікравалюме́тр

(ад мікра- + валюметр)

вымяральны прыбор для вызначэння неабходнай вагі друкарскіх фарбаў.

мікрагаметацы́ты

(ад мікрагаметы + -цыты)

няспелыя мужчынскія палавыя асобіны спаравікоў, якія развіваюцца ў мікрагаметы (параўн. макрагаметацыты).

мікрагаме́ты

(адмікра- + гаметы)

мужчынскія палавыя клеткі ў спаравікоў, звычайна рухомыя і больш дробныя, чым жаночыя (параўн. макрагаметы).

мікрагеаме́трыя

(ад мікра + геаметрыя)

геаметрыя трохвымернай прасторы, мінімальныя памеры якой абмежаваны малымі велічынямі.

мікрагласа́рый

(ад мікра- + гласарый)

слоўнік з адной вузкай галіны, напр. тэхнікі, навукі.

мікраглі́я

(ад мікра- + гр. glia = клей)

адна з форм нейрагліі, якая выконвае ахоўную функцыю (параўн. макраглія).

мікрагло́сум

(н.-лац. microglossum)

сумчаты грыб сям. геаглосавых, які трапляецца на мокрай глебе ў лясах.

мікрады́на

(ад мікра- + дына)

адзінка сілы, мільённая частка дыны.