Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

манархама́хі

(ад манарх + гр. mache = барацьба)

заходнееўрапейскія пісьменнікі другой пал. 16 — пач. 17 ст., якія змагаліся супраць абсалютызму.

манархі́зм

(ад гр. monarchos = манарх)

палітычны кірунак, які прызнае манархію адзінай формай дзяржаўнай улады.

манархі́ст

(ад манархізм)

прыхільнік манархізму.

манархі́чны

(гр. monarchikos)

які мае адносіны да манархіі.

мана́рхія

(лац. monarchia, ад гр. monarchia)

форма дзяржаўнага кіравання, пры якой вярхоўная ўлада належыць адной асобе — манарху, а таксама дзяржава з такой формай кіравання.

манары́м

(фр. monorime)

верш, радкі якога яднаюцца адной рыфмай (манарыфмай).

манары́фма

(ад мана- + рыфма)

рыфма, якая спалучае ўсе радкі вершаванага твора.

манаско́п

(ад мана- + -скогі)

тэлевізійная трубка для перадачы нерухомага адлюстравання (напр. табліцы для праверкі і настройкі тэлевізійнай апаратуры).

манасо́мія

(ад мана- + гр. soma = цела)

адсутнасць у храмасомным наборы клетак арганізма адной з парных храмасом.

манасты́р

(гр. monasterion)

абшчына манахаў або манашак, якія прытрымліваюцца агульных правіл жыцця і ўтвараюць царкоўна-гаспадарчую арганізацыю, а таксама жылыя памяшканні, царква і тэрыторыя, якія належаць гэтай абшчыне.