Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

макракантары́нхус

(н.-лац. macracanthorhynchus, ад гр. makros = вялікі + akantha = калючка + rhynchos = хабаток)

гельмінт сям. алігакантарынхідаў, паразітуе ў тонкім кішэчніку дзікіх і свойскіх свіней.

макракіне́тыка

(ад макра + кінетыка)

раздзел кінетыкі, які вывучае ўплыў працэсаў пераносу рэчываў і цяпла на хуткасць хімічных рэакцый.

макраклі́мат

(ад макра- + клімат)

клімат буйных геаграфічных рэгіёнаў (мацерыкоў, акіянаў); параўн. мікраклімат.

макрако́смас

(ад макра- + космас)

свет вялікіх адлегласцей і цел (планет, зорак, галактык), Сусвет (параўн. мікракосмас).

макралі́ты

(ад макра- + -літ)

масіўныя, груба апрацаваныя каменныя прылады (сякеры, кіркі, долаты), якія ўжываліся ў неаліце (параўн. мікраліты).

макрамале́кула

(ад макра + малекула)

малекула палімера, пабудаваная з вялікай колькасці хімічна звязаных атамаў.

макрамарке́тынг

(ад макра- + маркетынг)

сістэма кіравання дзейнасцю прадпрыемстваў і арганізацый, заснаваная на прынцыпах маркетынгу.

макраме́ры

(ад макра- + -мер)

буйныя бластамеры (параўн. мікрамеры).

макраміцэ́ты

(ад макра- + -міцэты)

зборная група вышэйшых грыбоў з буйнымі пладовымі целамі; пашыраны па ўсім зямным шары, акрамя Антарктыды; пераважную большасць іх складаюць базідыяльныя і сумчатыя грыбы (параўн. мікраміцэты).

макрамэ́

(ар. makrame = тасьма, карункі, махры)

вырабы, створаныя ў тэхніцы вузялковага ручнога пляцення; від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.